Мардабой (Kick-Ass) №№1-8 па-беларуску

   

   


Мардабой (ангел. Kick-Ass — варыянты перакладу: «Надзерці зад», «Афігенны», «Піпец», «Падсрачнік») — серыя коміксаў, напісаная Маркам Міларам і намаляваная Джонам Рамітай-малодшым. Выдадзена кампаніяй Icon, уваходзячай у склад Marvel Comics.

Марк Мілар зваў ідэю коміксу «вельмі аўтабіяграфічнай»: "Калі мне было 15, я і мае лепшыя сябры зачытваліся коміксамі Фрэнка Мілера, такімі як Batman: Year One. Мы займаліся гэтым у той самы час, калі трэба было рыхтавацца да іспытаў. Мы жадалі стаць супергероямі як Бэтмен. Гэта было жаласнае гледзішча. Гісторыя Kick-Ass насамрэч пра тое, што б здарылася, калі б мы не ачуліся і ўвасобілі сваю мару ў жыццё".

Goethe-Institut Minsk

Коміксы, Манга & Co.: новая нямецкая культура коміксаў

Выстава коміксаў з працамі 13 мастакоў

Адкрыццё выставы 05.04.2011 а 18.00
Інстытут імя Гётэ ў Мінску, вул. В. Харужай, 25/3, 4-ы паверх
Уваход вольны
+375 17 2377119
info@minsk.goethe.org
У перасоўнай выставе, канцэпцыя якой была распрацавана Інстытутам імя Гётэ і Маціасам Шнайдэрам, прадстаўлены два пакаленні нямецкіх мастакоў-стваральнікаў коміксаў. Авангард культуры коміксаў, які паспрыяў узнікненню нямецкай самабытнай традыцыі комікса будзе прадстаўлены побач з працамі маладых мастакоў.
 
Амаль немагчыма акрэсліць працы трынаццаці мастакоў, якія прадстаўлены на выставе, адным агульным стылістычным паняццем – так розняцца іх тэхніка выканання, формы апавядання і публікацыі. Малюнкі аўтабіяграфічных альбо сюррэалістычных, гістарычных альбо фантастычных апавяданняў, рэпартажы ў форме коміксаў і коміксы паводле літаратурных твораў паўстаюць з дапамогай камп’ютара альбо паводле тэхнікі мецатынта, пры выкарыстанні алоўка, тушы альбо вуглю для малявання.
 
Агульная рыса, якая ўласцівая ўсім мастакам, – гэта інтарэс да адкрыцця магчымасцяў комікса як віду мастацтва, які дазваляе дыстанцыянавацца ад фармальных патрабаванняў і вузкіх рамак, каб інтэнсіўна адкрыцца для графікі, жывапісу і ілюстрацыі.